Кадр з відэагульні Mortal Kombat X

Кадр з відэагульні Mortal Kombat X

Аўстралійскі рэжысёр Джэймс Вон стане прадзюсарам новага фільма ў сусвеце «Смяротнай бітвы», што мае стаць перазапускам серыі, паведамляе tracing-board.com.

Як кажуць на студыі New Line Cinema, рэжысёр сямі фільмаў серыі «Піла» і сёмага «Фарсажу» мае адвесці перазапуск серыі ад міфалогіі і прывесці да змрочных, брутальна рэалістычных баявых мастацтваў.

Сцэнар новага фільма, напісаны Орэнам Узілем («Мача і ботан-2», адзін з эпізодаў вэб-серыялу «Mortal Kombat») і Дэйвам Калахэмам («Нястрымныя»), будзе нацэлены на бяскрыўднага на першы погляд хлопца, які асэнсуе свой патэнцыял і знойдзе сябе на полі бою між Зямлёй і монстрамі паралельнага свету.

Праца над фільмам ужо пачалася. Рэжысёр, акцёркі склад, даты пачатку здымак і прэм’еры пакуль невядомыя.

***

Mortal Kombat — серыя відэагульняў-боек, першая гульня якой выйшла ў 1992 годзе для гульнёвых аўтаматаў, пазней была партаваная на Super NES, Genesis, Game Gear, Game Boy ды іншыя кансолі. Стала вядомая праз высокі ўзровень гвалту на экране ды рэалістычныя рухі персанажаў, пакадрава знятыя з жывых акцёраў.

Агулам выйшла дзесяць частак гульні. Апошняя на сёння, Mortal Kombat X, стала самай прадаванай гульнёй першай паловы 2015 года, нягледзячы на рэйтынг 17+.

Першы фільм у свеце гульняў выйшаў у 1995 годзе, атрымаў стрыманыя ацэнкі крытыкаў і гледачоў, але сабраў у пракаце больш за 122 млн даляраў пры бюджэце ў 18 млн. Наступны фільм, «Mortal Kombat: Анігіляцыя» 1997 года меў бюджэт ужо каля 30 млн даляраў, сабраў 51 млн, але быў аблаяны крытыкамі за неймаверна нізкую якасць. Таксама па гульні былі знятыя тэлесерыял, вэб-серыял і мультсерыял.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?