@tv_oberfranken

@tv_oberfranken

На поўдні Германіі, у Баварыі, разбіўся знішчальнік F-16 амерыканскіх ваенна-паветраных сіл.

Пілот паспеў катапультавацца і шпіталізаваны з лёгкімі траўмамі. Прычыны здарэння пакуль не вядомыя.

Паводле газеты Bild, знішчальнік зваліўся ў лесе, ахвяр і разбурэнняў на зямлі няма.

Самалёт выконваў навучальны палёт і нёс муляж 100-кілаграмовай бомбы, баявога ўзбраення на борце не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?