Кампанія Google стала «дачкой» новай кампаніі Alphabet, апошнюю ўзначалілі стваральнікі Google Лары Пэйдж і Сяргей Брын. Чаму? Гэтым пытаннем задаваліся многія журналісты па ўсім свеце, з чаго пажартавала Microsoft.

Афіцыйны сайт Alphabet — abc.xyz, першыя і апошнія літары лацінскага алфавіта. У хуткім часе з’явіўся і сайт з парадыйным даменам — abc.wtf, апошняя абрэвіятура расшыфроўваецца як «што за ***?».

З літарамі WTF у загалоўках выходзілі шматлікія навіны пра стварэнне Alphabet.

Як выявілася, IP-адрас сайта прыпісаны раўнютка да штаб-кватэры Microsoft у Рэдмандзе (ЗША). Не дзіва, што wtf-сайт вядзе на пошукавік Microsoft Bing. Туды ж, дарэчы, вядзе і abc.fail (fail — англ. «правал»), чый IP-адрас належыць да нямецкай абшчыны Баерн.

Сама Google таксама пажартавала, толькі больш прыстойна (калі гэта, канешне, прыдумаў не расеец). Ад пачатку на сайце abc.xyz схаванае «пасхальнае яйка»: калі націснуць на кропку пасля фразы «our drone delivery effort», браўзер перайдзе на сайт hooli.xyz, сайт выдуманай кампаніі «Hooli» з серыяла «Крэмневая даліна» (мы вам яго раілі).

Афіцыйны сайт Alphabet, як і некаторыя сэрвісы Google ды многія іншыя рэчы, ужо заблакаваны ў Кітаі. А вось abc.wtf і abc.fail — не.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?