Святлафор коштам 2 мільёны расійскіх рублёў (500 млн беларускіх), які працуе ўпустую на пустцы ў Яраслаўлі, быў знойдзены членамі рэгіянальнага аддзялення Аб'яднання народнага фронту, піша ria.ru.
Паводле інфармацыі АНФ, члены якога правялі маніторынг стану аўтамабільных дарог у Яраслаўлі, святлафор працуе фактычна на пустцы, дзе ў 2014 годзе планавалася пабудаваць дарогу. Нягледзячы на тое, што праз недахоп фінансавання гэтая ідэя засталася на паперы, святлафор ўсё роўна з'явіўся ў месцы меркаванага перасячэння вуліцы Будаўнікоў з вуліцай Бабіча.
Як гаворыцца ў паведамленні гарадскіх уладаў, святлафор шкоды гарадскому бюджэту не прыносіць, бо спажыванне электраэнергіі нязначна за кошт выкарыстання святлодыёдных лямпаў.
«Затое калі аб'ект знаходзіцца пад напругай — гэта гарантыя, што святлафор не скрадуць,
а як паказвае практыка, у горадзе такія выпадкі нярэдкія», - прыводзяцца словы чыноўніка Ігара Шаронава.