Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 1 сакавіка ў Беларусі чакаецца воблачнае надвор’е. Ноччу ў асобных раёнах невялікія ападкі. Днём ападкі (дождж, мокры снег), месцамі моцныя.

Вецер паўднёва?заходні, 6—11 м/с, днём парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 2 — плюс 3°С, днём плюс 1—6°С, па поўдні да плюс 8°С.

У Мінску 1 сакавіка воблачна, ноччу без істотных ападкаў. Днём дождж, мокры снег. Вецер паўднёва?заходні, 6—11 м/с, днём парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу каля 0°С, днём плюс 2—4°С.

2 сакавіка ў Беларусі воблачнае надвор\’е, часам ападкі (дождж, мокры снег). Вецер заходні, 6—11 м/с, месцамі, у асноўным па паўднёвым захадзе, парывы 15—18 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак 0 — плюс 6°C. 3 сакавіка воблачна з праясненнямі. У многіх раёнах краіны кароткачасовыя ападкі з пераважаннем мокрага снегу. Ноччу на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна?заходні, заходні, 6—11 м/с, месцамі парывы 15—18 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 2 — плюс 3°C, днём плюс 1—6°C.

У Мінску 2 сакавіка пераважна воблачна. Часам ападкі (мокры снег, дождж). Вецер заходні, 6—11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 1—3°С, днём плюс 2—4°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?