Мабільны аператар МТС анансаваў дзень бясплатных размоў унутры сеткі 16 жніўня. У акцыі могуць узяць удзел усе 5,3 млн абанентаў аператара. Каб зарэгістравацца на бясплатныя размовы, трэба набраць USSD-код *775# і націснуць «Выклік».

Актывацыя ўдзелу ў акцыі таксама бясплатная. Акцыя не абмяжоўваецца ні пра колькасці, ні па працягласці тэлефанаванняў, але дзейнічае толькі для тэлефанаванняў ад абанента МТС да абанента МТС.

Хаця кампанія не кажа аб гэтым у прэс-рэлізе, акцыя можа быць звязаная з непаладкамі ў сетцы 9 і 11 жніўня — тады абаненты мелі праблемы з сувяззю і мабільным інтэрнэтам. Паведамляецца, што непаладкі былі выкліканыя аварыяй на падстанцыі «Зялёны Луг», віноўнікам якой называюць куніцу. Верагодна, днём бясплатных размоў аператар хоча кампенсаваць нязручнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?