Тут і ніжэй фота: Maxim, 2004

Тут і ніжэй фота: Maxim, 2004

Расійскі часопіс Maxim з нагоды вяселля прэс-сакратара Пуціна Дзмітрыя Пяскова і фігурысткі Таццяны Наўкі апублікаваў 7 жніўня архіўны эратычны фатасэт апошняй. Але ўжо 11 жніўня публікацыя была выдаленая. Ды, як заўважаюць журналісты, засталася ў кэшы Google.

Разам з фотасэтам дзесяцігадовай даўніны часопіс «падняў» і інтэрв’ю Наўкі. Ды хутка выдаліў па яе просьбе.

Яна распавядае, што не ведала пра значэнне свайго прозвішча (навка — русалка па-ўкраінску), распавядала пра спорт, жыццё ў ЗША, свайго тагачаснага мужа Аляксандра Жуліна, першае каханне і любоў да сэксу і да, і пасля спаборніцтваў.

У каментары TJournal кіраўніцтва Maxim пацвердзіла, што матэрыял быў выдалены па просьбе яго гераіні.

Варта адзначыць, што выдаленне матэрыялу выклікала так званы эфект Стрэйзанд: фота сталі толькі актыўней разлятацца па інтэрнэце.

Эфект атрымаў такую назву праз тое, што ў 2003 годзе акцёрка Барбара Стрэйзанд праз суд патрабавала выдаліць здымкі яе дома на ўзбярэжжы Каліфорніі і спагнаць з фатографа і сайта 50 млн даляраў. Да падачы ў суд фота праглядзелі 6 раз (з іх два — адвакаты Стрэйзанд), праз месяц толькі з аднога сайта ўжо 420 тысяч раз.

***

Таццяна Наўка нарадзілася ў 1975 годзе ў Днепрапятроўску. У 1988 годзе пераехала ў Маскву. У 1991 годзе трапіла ў зборную СССР па фігурным катанні. З 1991 да 1998 года выступала за Беларусь, за той час прадстаўляла Беларусь у пары з армянінам Самвэлам Гезалянам на алімпіядах у Ліліхамеры (1994) і Нагана (1998), заваявала пятае месца на чэмпіянаце свету (1994) і чацвёртае — на чэмпіянаце Еўропы (1995), двойчы (1996-97 і 1997-98) перамагала на чэмпіянаце Беларусі.

Таццяна Наўка і Самвэл Гезалян выступаюць за Беларусь на чэмпіянаце Еўропы-1995

З 1998 года выступае за Расію. У 2003 годзе стала чэмпіёнам Расіі ў пары з расейцам Раманам Кастамаравым, у тым жа годзе пара ўзяла бронзу на чэмпіянаце Еўропы. З 2004 года пара брала толькі золата на чэмпіянатах Расіі, Еўропы і свету, узяла золата на алімпіядзе ў Турыне (2006). Пасля 2006 года Наўка і Кастамараў завершылі спартыўныя кар’еры. Здымалася ў расійскіх тэлешоў «Зоркі на лёдзе», «Ледавіковы перыяд» і іншых.

У 2000 годзе выйшла замуж за свайго трэнера Аляксандра Жуліна, развялася з ім у 2010-м. Ад яго мае дачку Аляксандру.

Дзмітрый Пяскоў, яго гадзіннік і Таццяна Наўка. Фота: Алег Мітволь, 2015

Дзмітрый Пяскоў, яго гадзіннік і Таццяна Наўка. Фота: Алег Мітволь, 2015

У 2010-м годзе пазнаёмілася з Дзмітрыям Пясковым, у 2014-м нарадзіла ад яго дачку Надзею, выйшла за яго замуж у 2015-м. На вяселлі на руцэ Пяскова заўважылі гадзіннік цаной ад 150 да 600 тысяч даляраў, Пяскоў патлумачыў, што гэта быў падарунак Наўкі. Само вяселле каштавала мінімум 600 тысяч даляраў.

Сам Пяскоў жанаты ўжо ў трэці раз, ад папярэдніх шлюбаў мае трох сыноў і дачку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?