Мастак Уладзімір Савіч у «Кніжным салоне». Фота з афіцыйнай старонкі «Кніжнага салона» на Facebook

Мастак Уладзімір Савіч у «Кніжным салоне». Фота з афіцыйнай старонкі «Кніжнага салона» на Facebook

Ці праўда, што «Кніжны салон» закрыўся? Я раней купляў кнігі ў гэтай кнігарні на вуліцы Калініна, 5. Цяпер прыйшоў — а там замок на дзвярах, напісаў у «Нашу Ніву» чытач Валер.

Як распавялі ў «Кніжным салоне», кнігарня ў ліпені сыходзіла на летні адпачынак, не працавала цягам месяца. Цяпер салон зноў адчынены, працуе па летнім графіку: па буднях да 18:00.

«Кніжны салон» быў адкрыты ў 2010 годзе, яго кіраўніцтва ставіла мэтай продаж найперш прадукцыі беларускіх выдавецтваў, ад класікі мастацкай літаратуры да краязнаўчых і навуковых выданняў, а таксама выданняў малых накладаў, антыкварных і сувенірных кніг. Разам з кнігарняй працуе арт-галерэя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?