У Мінску 15 красавіка 2016 года на «Мінск-Арэне» запланаваны выступ вядомага аўстралійскага хрысціянскага прапаведніка сербскага паходжання Ніка Вуйчыча з праграмай «Жыццё без межаў».

Кошт семінара — ад 175 тыс. да 1,62 млн рублёў.

«Мяне клічуць Нік Вуйчыч. Мне 33 гады. Я нарадзіўся без рук і ног, але не наракаю на лёс. Я падарожнічаю па свеце, каб натхніць мільёны людзей. Я заклікаю ўсіх узброіцца верай, надзеяй, любоўю, адвагай і пераадолець усе перашкоды, якія стаяць на шляху выканання мараў… Вядома, некаторыя перашкоды стаялі толькі перад мной, але вялікая іх частка знаёмая кожнаму. Я хачу натхніць вас на пераадоленне ўласных праблем і цяжкасцяў. Хачу, каб вы знайшлі ўласную мэту жыцця. Ваша жыццё павінна быць выдатным», — адзначае прапаведнік.

Няма рук і ног, але Нік Вуйчыч робіць усё

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?