У выніку двух магутных выбухаў у прамысловай зоне горада Цяньцзінь на ўсходзе Кітая мноства людзей атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

Як паведамляе агенцтва Сіньхуа, на дадзены момант у бальніцы дастаўлена не менш за 300 пацярпелых, аднак параненыя працягваюць паступаць. Звестак аб загінулых пакуль няма.

Па паведамленнях мясцовых СМІ, першы выбух адбыўся ў 23:30 па мясцовым часе, выбухная хваля ад яго адчувалася ў радыусе некалькіх кіламетраў. Прыкладна праз паўхвіліны быў другі выбух.

Пасля гэтага сталі раздавацца выбухі меншай магутнасці — як мяркуюць, здэтанавалі боепрыпасы у порце.

Афіцыйна прычына выбуху пакуль не названая, аднак дзяржаўны тэлеканал China Central Television (ССTV) паведаміў, што падарвалася партыя выбуховых рэчываў і цыстэрнаў з гаручым у грузавым тэрмінале гарадскога порта.

На выкладзеных у інтэрнэт відэазапісах бачна, што выбух суправаджаўся асляпляльнай успышкай, а вогненны слуп ўскінуўся ў неба на дзясяткі метраў.

Па звестках CCTV, у выніку выбуху ў бліжэйшых дамах выбіла вокны і дзверы. Некалькі кварталаў з вышыннымі будынкамі абясточаны.

Цяньцзінь, які знаходзіцца ў 96 км на паўднёвы ўсход ад Пекіна, з'яўляецца буйным партовым-прамысловым горадам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?