Расія пашырыла спіс краін, у дачыненні да якіх дзейнічае прадуктовае эмбарга. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў.

Санкцыі распаўсюджаныя на Албанію, Чарнагорыю, Ісландыю і Ліхтэнштэйн. Украіна ў спісе значыцца «на асаблівых умовах».

Абмежаванні на ўвоз прадукцыі з Украіны ўступяць у тым выпадку, калі пачне дзейнічаць пагадненне аб асацыяцыі з Еўрасаюзам.

«Далучэнне іншых краін да санкцый азначала іх гатоўнасць да захадаў у адказ Расіі», — патлумачыў Мядзведзеў.

У канцы ліпеня Чарнагорыя, Албанія, Ліхтэнштэйн, Ісландыя і Украіна далучыліся да падоўжаных ў дачыненні да Расеі санкцый Еўрасаюза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?