Пілот «Формулы-1» Жэрэмі Дзюфур падпісаў пратакол аб супрацоўніцтве з камунальным прадпрыемствам «Кіеўпастранс» — гоншчык будзе павышаць профмайстэрства кіроўцаў грамадскага транспарту, перадае ТСН.

Жэрэмі Дзюфур пасля ўрачыстага падпісання пратакола аб намерах «не хаваў свайго натхнення».

«Гэтая ініцыятыва дае мне прамую магчымасць увасаблення майго вялізнага вопыту на карысць многіх добрых спраў. Галоўная з іх — павышаць драйверскую кваліфікацыю і культуру кіеўскіх кіроўцаў грамадскага наземнага транспарту і гэтым забяспечваць новы прафесійны і еўрапейскі ўзровень бяспекі пасажыраў», — падкрэсліў гоншчык.

Паводле яго, «веданне нават некалькіх прыёмаў гоначнай язды дапаможа кіроўцам у іх жыццёвых і працоўных сітуацыях».

Французскі аўтагоншчык Жэрэмі Дзюфур спартыўную кар'еру пачаў у 10 гадоў з заняткаў картынгам. У гэтым спорце заваяваў тытул чэмпіёна свету сярод юніёраў (1990 год). З 1993 года — удзельнік «Формулы-3» (Вялікабрытанія), дзе ў 1995 годзе стаў першым французскім пілотам, які выйграў гонку. У 1996 годзе — афіцыйны выпрабавальнік каманды Arrows («Формула-1»). У сувязі са стратай спонсара пераязджае ў Японію, дзе падпісвае кантракт з Toyota. Удзельнічае ў чэмпіянатах «Формула-3», JGTC. У 2006 годзе выйграе гонку на трасе Suzuka (1000 кіламетраў). Цяпер ён кіраўнік офіса «Формула-1» ва Украіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?