Канал вярбоўкі быў ускрыты намаганнямі КДБ, МУС і Дзяржпагранкамітэтам Беларусі. Пра гэта паведамляе «Беларусь 1».

Тэлеканал паведамляе, што беларускія спецслужбы выявілі канал вярбоўкі наёмнікаў для ўдзелу ў баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны. Арганізатарам названы ўкраінскі нацыяналіст з пазыўным Тарас, які прапаноўваў беларусам далучыцца да батальёнаў «Правага сектара», «Данбаса», «Айдара» і «Азова».

Адзначаецца, што вярбоўка адбывалася праз сацыяльныя сеткі, «і вялася сярод маладых радыкалаў, а таксама душэўна хворых, беспрацоўных і былых крымінальнікаў, і футбольных фанатаў».

У эфіры тэлеканала таксама паведамлялася, што інфармацыйнае суправаджэнне аказвалі некаторыя інтэрнэт-рэсурсы і зарэгістраваны ў Чэхіі «Малады фронт».

У сюжэце было адзначана, што на Данбасе ваююць некалькі дзясяткаў беларусаў.

Нагадаем, у чэрвені кіраўнік КДБ Валерый Вакульчык заявіў, што беларускія наёмнікі, якія ўдзельнічаюць ва ўкраінскім канфлікце, будуць прыцягнутыя да адказнасці. Тым не менш раней афіцыйна агучвалася, што крымінальных спраў на грамадзян Беларусі па артыкуле «наёмніцтва» пакуль няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?