Першая і, выглядае, апошняя прэзентацыя гэтым летам нумароў Arche і кніжных навінак адбудзецца ў найбліжэйшую нядзелю, 16 жніўня, а 17.00 у Маладзечне з удзелам абодвух рэдактараў часопіса – Алеся Пашкевіча і Валера Булгакава.

На суд публікі будуць прадстаўленыя апошнія нумары часопіса, з асаблівым акцэнтам на гістарычную і заходнебеларускую тэматыку –

№ 5 за 2015 год («Польшча ў Другой сусветнай вайне»).

ЗМЕСТ

№ 3/2015 (Гістарыяграфія 1920-х: паўстанні і рэвалюцыі).

ЗМЕСТ

№12/2014 («Бітва пад Оршай: месца памяці і канфлікт інтэрпрэтацый».

ЗМЕСТ

№11/2014 («Гарадзенскі міленіум»).

ЗМЕСТ

Будуць прадстаўленыя таксама два дзясяткі кніг, якія выйшлі сёлета ў выдавецтве «ARCHE», у тым ліку

Стэфан Крыстафер Роўэл. Уздым Літвы: паганская імперыя ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, 1295—1345.

Прадмова

ЗМЕСТ

Дарота Міхалюк. Беларуская Народная Рэспубліка 1918 — 1920 гг.: ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці.

ЗМЕСТ

Наталля Сліж. Шлюбныя і пазашлюбныя стасункі шляхты Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVIІ стст.

ЗМЕСТ

Сустрэча адбудзецца ў гасцёўні на Чыстай, 26. Пачатак а 17:00.

Даведкі па тэлефоне +375 29 550 79 69.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?