Цягам некалькіх год «Антывірус Касперскага» падманваў карыстальнікаў і канкурэнтаў, паказваючы звычайныя файлы як заражаныя вірусам, распавялі Reuters былыя супрацоўнікі «Лабараторыі Касперскага».

Больш за 10 год «Касперскі» пазначаў для канкурэнтаў «здаровыя» файлы як файлы з вірусамі. Канкурэнты пачыналі ўспрымаць такія файлы як вірусы — і выдаляць іх у карыстальнікаў. Некаторыя атакі санкцыянаваў асабіста заснавальнік кампаніі Яўген Касперскі.

Сцвярджаецца, што атака была скіраваная на Microsoft, AVG, Avast і іншых канкурэнтаў «Касперскага». Пік атак прыйшоўся на 2009-2013 гады.

Экс-супрацоўнікі «Касперскага» кажуць, што тыднямі і месяцамі працавалі над тым, каб даследаваць працу канкурэнтаў і знайсці спосаб іх «падставіць». Кампаніі-распрацоўшчыкі антывірусаў дзеляцца адна з адной інфармацыяй пра вірусныя пагрозы, прадстаўляюць такую інфармацыю ў агульную базу.

Менавіта гэтым, як сцвярджаецца, скарысталіся зламыснікі. Напрыклад, файл драйвера з невялікай зменай трапляў у базу вірусаў — канкурэнты маглі ўспрыняць за вірус і звычайны драйвер, выдаліць яго і нашкодзіць працы камп’ютара.

«Лабараторыя Касперскага» абвяргае факт такіх дзеянняў, але адзначае, што сутыкалася з пазначэннем здаровых файлаў як вірусаў. Такія выпадкі пацвердзілі і яе канкурэнты, але не пракаментавалі датычнасць «Касперкага» да атак. Праз мадэрнізацыю антывірусных алгарытмаў такі тып атак ужо неактуальны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?