Праваахоўныя органы Беларусі пацвердзілі інфармацыю аб выяўленні канала вярбоўкі грамадзян для ўдзелу ў канфлікце ва Украіне.

13 жніўня беларускае тэлебачанне паведаміла, што КДБ, МУС і Дзяржпагранкамітэт раскрылі схему вярбоўкі грамадзян Беларусі для ўдзелу ў баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны. Паведамлялася, што арганізатарам канала вярбоўкі быў украінец з пазыўным «Тарас». Вярбоўка вялася «ў асяроддзі маладых радыкалаў, уключаючы псіхічнахворых і былых крымінальнікаў, а таксама ў фанацкай супольнасці і малавядомых прафашысцкіх групоўках». 

«Усё адпавядае рэчаіснасці», — заявіў БелаПАН начальнік прэс-службы КДБ Дзмітрый Пабяржын.

«Так, гэта ёсць. Вядуцца аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы. Іх нюансы не выдаюцца. Так, канал быў раскрыты», — пацвердзіў у сваю чаргу прэс-сакратар Дзяржпагранкамітэта Аляксандр Цішчанка.

Ён таксама паведаміў, што некалькі дзён таму ў адным з беларускіх гарадоў бацькі 20-гадовага маладога чалавека знайшлі запіску, у якой іх сын паведамляў, што едзе на вайну.

Бацькі паведамілі аб гэтым у праваахоўныя органы, і хлопца затрымалі пры перасячэнні мяжы з Украінай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?