Інспэктару Рассельгаснагляду зрабілі вымову з знішчэнне трох санкцыйных гусей бульдозерам. Яго звінавацілі, што ён парушыў тэхналогію ўтылізацыі.

Пра гэта радыё «Говорит Москва» паведаміў прадстаўнік упраўленьня Рассельгаснагляду па Татарстану Яўген Іваноў.

«Калі гэта прадукцыя агародніцтва або садаводства, то ў гэтым выпадку можна выкарыстоўваць бульдозер, раструшчыць і знішчыць. Мяса ці мясная сыравіна знішчаецца шляхам спальвання. Інспектар за гэта ўжо атрымаў вымову. Проста няправільна зрабілі ўтылізацыю. Трэба было спаліць, а яны раструшчылі трактарам і ў кучу склалі», — сказаў чыноўнік.

Інцыдэнт здарыўся паблізу паселішча Апастава ў Татарстане. Паліцыянты ў прысутнасці панятых забралі тушкі гусей венгерскай вытворчасці і адвезлі на палігон, дзе ўпакоўкі з замарожаным мясам паклалі на зямлю і раскаталі бульдозерам.

Увесь працэс канфіскацыі і знішчэння трох санкцыйных замарожаных тушак гусей быў зафіксаваны на відэакамеру.

У расійскай вясковай краме адшукалі трох санкцыйных гусей і раздушылі іх бульдозерам ВІДЭА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?