У стартавым матчы 16-га тура футбольнага чэмпіянату краіны 14 жніўні БАТЭ згуляў на выездзе з «Гомелем» унічыю 0:0.

Такім чынам, у мінскага «Дынама» з'явіўся шанец скараціць адставанне ад лідэра да трох пукутаў.

Астатнія сустрэчы тура пройдуць 15—17 жніўня: «Дынама» Мн — «Шахцёр», «Белшына» — «Нёман», «Слуцк» — «Мінск», «Дынама» Бр — «Граніт», «Нафтан» — «Віцебск», «Славія» — «Тарпеда-БелАЗ».

Цяпер у каманд: БАТЭ — 39 пунктаў (16 гульняў; розніца мячоў 22/05), «Дынама» Мн — 33 (15; 23/7), «Шахцёр» — 27 (15; 26/11), «Мінск» — 26 (15; 19/12), «Белшына» — 25 (15; 24-13), «Граніт» — 24 (15; 18-22), «Дынама» Бр — 19 (15; 16-22), «Тарпеда-БелАЗ» — 18 (15; 16-20), «Нёман» — 16 (15; 11-19), «Славія» — 16 (15; 21-26), «Нафтан» — 16 (15; 13-18), «Гомель» — 15 (16; 12-19), «Слуцк» — 10 (15; 10-18), «Віцебск» — 9 (15; 12-31).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?