Улада22

Ярмошына не выключае ў будучым пераходу на галасаванне па электроннай пошце для грамадзян, якія пражываюць за мяжой

Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына не выключае ў будучым пераходу на галасаванне па электроннай пошце для грамадзян Беларусі, якія пражываюць за межамі краіны. 

Як адзначыла Лідзія Ярмошына, рост участкаў для галасавання за мяжой сведчыць аб тым, што колькасць беларускіх грамадзян, якія пражываюць за мяжой, значна павялічылася.

Пры гэтым старшыня ЦВК звярнула ўвагу, што ў Расіі і Польшчы для галасавання на гэтых прэзідэнцкіх выбарах утворана аднолькавая колькасць участкаў (па чатыры). «Хоць я лічу, што для Расіі гэтага відавочна недасткова, паколькі грамадзяне Беларусі, якія працуюць, напрыклад, на Поўначы, у выбарах удзельнічаць, на жаль, не змогуць. Яны могуць, вядома, прыехаць у Маскву, але я сумняваюся, што яны гэта зробяць, - заўважыла яна. - Таму менавіта для такіх выпадкаў трэба некалі пераходзіць (і я думаю, што некалі гэта адбудзецца) на галасаванне па электроннай пошце».

Паводле слоў старшыні Цэнтрвыбаркама, пры галасаванні па электроннай пошце важна, па-першае, ідэнтыфікаваць выбаршчыка, а па-другое, захаваць тайну яго волевыяўлення.

«Цяпер актыўна ўкараняецца электронны подпіс, таму я лічу, што ідэнтыфікаваць выбаршчыкаў будзе даволі проста. Адзінае, трэба прадумаць пытанне таемнасці галасавання», — адзначыла Лідзія Ярмошына.

Усяго для гэтых прэзідэнцкіх выбараў створана 6129 участкаў для галасавання, з якіх 49 — за мяжой. Замежныя ўчасткі ўтвораны пры дыппрадстаўніцтвах у наступных гарадах: Вена (Аўстрыя), Баку (Азербайджан), Ерэван (Арменія), Брусель (Бельгія), Сафія (Балгарыя), Лондан (Вялікабрытанія), Будапешт (Венгрыя), Каракас (Венесуэла), Берлін і Мюнхен (Германія), Тэль-Авіў (Ізраіль), Нью-Дэлі (Індыя), Рым і Мілан (Італія), Астана (Казахстан), Атава (Канада), Пекін і Шанхай (Кітай), Гавана (Куба), Рыга і Даўгаўпілс (Латвія), Вільнюс (Літва), Кішынёў (Малдова), Гаага (Нідэрланды), Варшава, Гданьск, Беласток і Бяла-Падляска (Польшча), Абу-Дабі (ААЭ), Масква, Санкт-Пецярбург, Калінінград і Растоў-на-Доне (Расія), Бялград (Сербія), Браціслава (Славакія), Вашынгтон і Нью-Ёрк (ЗША), Анкара і Стамбул (Турцыя), Ташкент (Узбекістан), Кіеў (Украіна), Парыж (Францыя), Хельсінкі (Фінляндыя), Прага (Чэхія), Берн (Швейцарыя), Кіта (Эквадор), Талін (Эстонія), Прэторыя (ПАР), Токіа (Японія).

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Калега памерлага выкладчыка Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку звольнілі за прагулы

Калега памерлага выкладчыка Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку звольнілі за прагулы

Усе навіны →
Усе навіны

Федэральны суд ЗША прыпыніў тарыфы Трампа і забараніў уводзіць новыя. У Белым доме назвалі гэта «нязначнай перашкодай»3

Брэсцкі губернатар прапануе, каб гандлёвыя сеткі рабілі перадаплату за яшчэ не вырашчаную гародніну4

У Баранавічах адкрылі завод халадзільнікаў1

«У мяне свой прэзідэнт, мая жонка прэзідэнт». Раней невядомае пра Сяргея Ціханоўскага расказала ягоная адвакатка 13

Вольга Сямашка прыняла рашэнне прыпыніць супрацу з беларускімі праектамі11

«Трэба адштурхнуцца ад дна, але гэтага штуршка не адбываецца». На змаганне з падзяжом жывёлы выйшаў генерал Караеў7

Расійскія войскі маюць поспехі на Сумшчыне

Лукашэнка заявіў, што падзеж жывёлы ў Беларусі дасягнуў «гістарычнага максімуму»16

«Стрэл у спіну». Расія абвінаваціла Сербію ў пастаўцы боепрыпасаў Украіне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калега памерлага выкладчыка Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку звольнілі за прагулы

Калега памерлага выкладчыка Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку звольнілі за прагулы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць