Камуністычная Куба прапанавала Савецкаму Саюзу размясціць наступальную зброю ў непасрэднай блізкасці ад берагоў ЗША. Вашынгтон стаў трактаваць Гавану як ворага. Адносіны між краінамі былі замарожаныя на доўгія гады.

Амбасада ЗША на востраве была закрытая.

І нават пасля таго як адносіны аднавіліся, яны мелі абмежаваны характар. У дзвюх краінах адкрыліся «секцыі інтарэсаў», яны працавалі пад эгідай Швейцарыі і не мелі статусу пасольства.

Амерыканскую місію ў Гавану ахоўвала невялічкая група швейцарскіх вартавых. 

Нармалізацыя адносін распачалася толькі ў 2014 годзе, у выніку перамоваў Барака Абамы і Рауля Кастра, пры пасярэдніцтве Ватыкана.

У выніку 14 жніўня дзяржсакратар ЗША Джон Керы афіцыйна адкрыў амерыканскае пасольства ў Гаване. Тры былых марскіх пехацінцы, якія знялі сцяг ЗША над пасольствам ў 1961 годзе, былі запрошаны, каб вярнуць яго на месца.

Перад прыездам Керы каля пасольства, аднак, дэманстравалі «жанчыны ў белым» — жонкі кубінскіх палітвязняў і грамадскія актывісткі. Яны пратэставалі супраць прымірэння з рэжымам Кастра, які працягвае заставацца дыктатарскім.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?