Пра гэта заявіла старшыня Беларускага саюза жанчын Надзея Ермакова на 6-й пазачарговай рэспубліканскай канферэнцыі гэтай арганізацыі.

«Статус жанчыны ў нашай дзяржаве вельмі высокі. Сёння ў нас міністры — жанчыны, намеснікі міністраў — жанчыны. У нас ёсць давер да жанчын», — сказала былая старшыня Нацбанка Надзея Ермакова. Яна адзначыла, што паважаючая сябе жанчына добра працуе. «Таму іх і заўважаюць, вылучаюць на пасады. Але, напэўна, не гэта самае галоўнае. Галоўнае — быць чалавекам, мамай. Выгадаваць дзетак і выхаваць іх — гэта галоўная функцыя жанчыны», - лічыць кіраўнік арганізацыі.

Адкрываючы канферэнцыю, Надзея Ермакова падкрэсліла, што гэта мерапрыемства праводзіцца перш за ўсё для таго, каб пацвердзіць прыхільнасць Беларускага саюза жанчын цяперашняму курсу развіцця беларускай дзяржавы. На маючых адбыцца выбарах саюз падтрымае кандыдатуру дзейнага кіраўніка дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?