50 качанят выявілі мытнікі ў Белгарадскай вобласці ў багажніку кантрабандыста. Мужчына спрабаваў перайсці мяжу ў абыход пункта пропуску. Як паведаміў уладальнік жывога грузу, жыхар Белгародскай вобласці, птушанят ён купіў на рынку ў Харкаве і вёз у Расею на продаж.

«На качанят няма ніякіх суправаджальных дакументаў, прынята рашэнне іх утылізаваць — невядома, распаўсюджвальнікамі якой заразы яны могуць быць», — распавяла памочнік кіраўніка упраўлення Рассельгаснагляда па Белгарадскай вобласці Святлана Запарoжчанка.

Затрыманых качанят забілі і спалілі, паведамляюць расійскія СМІ.

Відэа 50 качанят-нелегалаў — тутака.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?