Таксічныя рэчывы ў порце Цяньцзіня працягваюць курэць. Фота Ройтэрз.

Таксічныя рэчывы ў порце Цяньцзіня працягваюць курэць. Фота Ройтэрз.

Пацверджана смерць 112 чалавек, 95 лічацца зніклымі без вестак. Прычым 85 са зніклых — гэта пажарныя, піша агенцтва Ройтэрз.

Ратавальнікі загінулі, калі адбыліся паўторныя выбухі і ўзгаранні.

Некаторыя СМІ сцвярджаюць, што прычынай паўторных выбухаў стала гашэнне пажару вадой, якая ўступіла ў выбуховыя хімічныя рэакцыі з таксічнымі рэчывамі, што захоўваліся на партовым складзе.

Дакладная прычына выбухаў і назвы рэчываў, што ўзарваліся, кітайскія камуністычныя ўлады яшчэ не паведамілі.

Больш за 700 чалавек былі паранены, каля 6000 прыйшлося эвакуяваць: дым з порту застаецца таксічны.

Выбух быў адным з наймацнейшых неатамных узрываў у гісторыі чалавецтва. Яго зафіксавалі нават амерыканскія сейсмолагі.

Прамысловыя катастрофы — не рэдкасць у Кітаі, дзе стандартамі бяспекі часта ахвяравалі дзеля росту аб'ёмаў вытворчасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?