Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый (IAAF) перашкаджае публікацыі дакладу, дзе сцвярджаецца, што траціна лепшых лёгкаатлетаў свету парушаюць антыдопінгавыя правілы.

Па дадзеных брытанскай газеты Sunday Times і нямецкага тэлеканала ARD, гаворка ідзе аб даследаванні, праведзеным адным з універсітэтаў у Германіі.

У ходзе сацыялагічнага апытання сотні вядомых спартсменаў на ўмовах ананімнасці прызналі, што ўжывалі забароненыя допінгавыя прэпараты.

Нямецкія навукоўцы заявілі, што цяпер IAAF робіць усё магчымае, каб даклад не стаў здабыткам галоснасьці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?