У правінцыі Папуа на ўсходзе Інданэзіі знік самалёт, на борце якога знаходзілася 49 пасажыраў, у тым ліку пяцёра дзяцей, і пяцёра членаў экіпажа. Пра гэта ў нядзелю, 16 жніўня, нацыянальная пошукава-выратавальная служба (BASARNAS) паведаміла ў сваім Twitter.

Двухматорны самалёт, які выконваў мясцовы рэйс, вылецеў з аэрапорта Сентані (правінцыя Папуа) на востраве Новая Гвінея.

Кіраўнік BASARNAS пацвердзіў Reuters, што сувязь з самалётам страчана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?