Гарачы дзень у «Драздах». 16 жніўня 2015 года.

Гарачы дзень у «Драздах». 16 жніўня 2015 года.

Аляксандр Лукашэнка ў нядзелю працаваў на тэрыторыі афіцыйнай рэзідэнцыі «Дразды», збіраючы ўраджай бульбы і бахчавых. Пра гэта паведаміла прэс-сакратарка кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант.

«Спачатку Аляксандр Лукашэнка разам з малодшым сынам збіралі бульбу. З участкам у 18 сотак справіліся за паўтары гадзіны. Ураджай парадаваў — 7 дзясяткаў мяшкоў бульбы. У самы бліжэйшы час уся сабраная ў гэты дзень прадукцыя будзе перададзеная ў дзіцячыя дамы і дамы састарэлых.

У нядзелю ў прэзідэнцкай рэзідэнцыі стартавала і ўборка бахчавых — кавуноў і дынь. У мінулым годзе прэзідэнт на асабістым прыкладзе паказаў, што гэтыя культуры ў Беларусі можна і трэба вырошчваць. Праз год пад бахчавыя культуры ў рэзідэнцыі беларускага лідара адвялі плошчу ўтрая большую. Першы сарваны кавун прадэгуставалі проста ў полі. І ён паказаў, што ўраджай атрымаўся», — паведаміла прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы.

Сярод зборшчыкаў ураджая можна заўважыць традыцыйных удзельнікаў падобных акцый — хакейнага трэнера Міхаіла Захарава, тэніснага трэнера Сяргея Цяцерына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?