Намаганьнямі актывістаў Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага на адной з вяршыняў горнае сістэмы Хамар-Дабан у Прыбайкальлі зьявілася шыльда ў гонар сасланых у Сібір удзельнікаў паўстаньня 1863 г. і асабіста аднаго зь іх — Яна Чэрскага.

Шыльда была ўсталяваная падчас традыцыйнага паходу беларусаў Іркуцку на пік Чэрскага – адну з найвышэйшых кропак хрыбту Хамар-Дабан і аднаго з папулярных турыстычных маршрутаў Прыбайкальля.

Паход прымеркаваны да 170-годзьдзя славутага дасьледчыка, і прайшоў ужо трэці раз – першы паход адбыўся 10 гадоў таму, другі – 5 гадоў. У тэксце шыльды на дзьвюх мовах — расейскай і беларускай — згадваюцца паўстаньне, высылка асуджаных на катаргу ўдзельнікаў, іхны ўплыў на жыцьцё Сібіры, а таксама асноўныя факты зь біяграфіі Чэрскага. Побач месьціцца ягоны партрэт, паўстанцкі герб і схематычныя выявы, якія адлюстроўваюць лёс навукоўца — ад паўстанцкае зброі да навуковых дасягненьняў.

Паход адбыўся 11—14-га жніўня, адразу па заканчэньні Фэстывалю беларусаў сьвету на Байкале 3—9 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0