Санслужба мае намер ліквідаваць у Мінску вулічны гандаль квасам. Аб гэтым паведаміла на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме галоўны дзяржаўны санітарны ўрач горада Наталля Жукава.

«На сёння санітарна-эпідэміялагічная служба прыпыніла ў Мінску работу 23 суб'ектаў гаспадарання, якія займаюцца продажам квасу. Гэта работа будзе працягнута і ў далейшым. Санслужба прыме ўсе меры, каб да пачатку наступнага сезона ліквідаваць у сталіцы гандаль квасам», — сказала Наталля Жукава.

Яна растлумачыла, што такі від гандлю састарэў і не адпавядае санітарным нормам. Акрамя гэтага, пэўныя праблемы ствараюць і нелегальна ўстаноўленыя гандлёвыя аб'екты па продажы гэтага напітку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?