Выява: Andrew Ostrovsky via Sciencemag

Выява: Andrew Ostrovsky via Sciencemag

Навукоўцы Томскага дзяржаўнага універсітэта (Расія) пры ўдзеле калег з Беларусі, Украіны, Казахстана, Балгарыі і Германіі сканструявалі радыёэлектронную прыладу апрацоўкі інфармацыі для будучага робататэхнічнага інтэлектуальнага цэнтра кіравання, піша «Інтэрфакс».

Штучны мозг мае стаць аналагам біялагічнай мадэлі чалавечага мозгу. Фізічная мадэль ужо здольная да навучання і назапашвання досведу, пошуку рашэнняў метадам спроб і памылак, рэакцыі на знешнія раздражняльнікі.

Як і ў чалавечым мозгу, у «робамозгу» ўтвараюцца новыя нейронныя сувязі, а старыя і «непатрэбныя» паступова затухаюць — «робамозг» умее забываць.

Напрыклад, робату можа не спадабацца яскравае святло. Ён паспрабуе адвярнуцца, а калі гэта не дапаможа, паспрабуе адсунуцца. Пакуль робат шукае рашэнне, яго «нейроны» (перцэптроны) знаходзяцца ва ўзрушаным стане, а калі рашэнне знойдзенае «робамозг» яго запомніць і стане выкарыстоўваць у падобных сітуацыях.

Такі робат можа дапамагчы ў вывучэнні хвароб Альцгеймера і Паркінсана ды розных відаў амнэзій, прычынай якіх становяцца парушэнні нейронных сувязей. З «робамозгам» можна мадэляваць парушэнні нейронных сувязей і шукаць шляхі іх медыкаментознай карэкціроўкі. Таксама ў перспектыве «робамозг» можна ўсталяваць у камп’ютары і робататэхнічныя комплексы, навучыць таму, што добра і што дрэнна.

З хваробамі кшталту Паркінсана з дапамогай «робамозгу» спрабуюць змагацца ў шэрагу краін, у тым ліку ў межах межах многамільённай праграмы Белага дому «BRAIN Initiative».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?