З пачатку года доля беларускіх лекаў на ўнутраным рынку павялічылася з 39% да 47,3%. Да канца 2015 года яна павінна скласці не менш за 50%.

Як паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства аховы здароўя, больш за 70% у аб'ёме вытворчасці беларускіх лекаў па-ранейшаму займаюць сацыяльна значныя недарагія сродкі з коштам да 1 даляра.

На дзяржаўным узроўні стаіць задача па давядзенні долі беларускіх лекаў да 50% у вартасным выражэнні да канца 2015 года. У ведамстве лічаць, што выканаць гэтае нялёгка, з прычыны нізкага кошту айчынных лекаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0