Грамадства88

Святлана Алексіевіч — фаварыт на атрыманне Нобеля ў літаратуры. «Новая газета» — прэміі міра

Букмекерскія канторы пачалі прыём ставак на атрыманне Нобелеўскіх прэміі ў галіне літаратуры і міра. Перавага ў рэйтынгах букмекераў не азначае безумоўную перамогу, але найчасцей узнагарода дастаецца камусьці з першай дзясяткі падобных спісаў.

У літаратуры на дадзены момант лідзіруе 67-гадовая беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч. Стаўкі на яе перамогу прымаюцца з каэфіцыентам 5 да 1.

Шматгадовы фаварыт Нобелеўскай прэміі Харукі Муракамі на дадзены момант знаходзіцца на другім месцы. Калі паставіць на японца адзін даляр, то ў выпадку яго перамогі можна атрымаць шэсць даляраў.

Нарэшце, на трэцім месцы кеніец Нгугі Ва Тхіёнга.

Летась ён лічыўся абсалютным фаварытым букмекерскіх кантор, але прэмія дасталася французу Патрыку Мадыяно, які быў толькі чацвёртым у спісах прэтэндэнтаў. Стаўкі на Тхіёнга на дадзены момант складаюць 7 да 1.

Высокімі шанцы ацэньваюцца ў амерыканцаў Філіпа Рота і Кэрал Джойс Оўтс, сірыйца Адоніса, албанца Ісмаіла Кадарэ, нарвежца Юна Фосэ, карэйца Ко Уна, аўстрыйца Петэра Хандке.

Што тычыцца Нобелеўскай прэміі міру, то сёлета тут з’явіўся абсалютна новы фаварыт, які не фігураваў у падобных спісах папярэднія гады.

Гэта каталіцкі святар з Эрытрэі Мусі Зэраі, якія апошнія гады жыве ў Швейцарыі. Гэты чалавек дваццаць гадоў ратуе афрыканскіх уцекачоў, якія шукаюць прытулку ў Еўропе. Дзякуючы яму, тысячы людзей змаглі захаваць сабе жыццё, плывучы на хісткіх маторках праз Міжземнае мора. Стаўкі на Зэраі прымаюцца з каэфіцыентам 5 да 1.

Задушэнне палітычных свабод у Расіі спрычынілася да таго, што незалежная «Новая газета» з’яўляецца адным з найбольш імаверных прэтэндэнтаў на Нобеля. Стаўкі на яе прымаюцца 6 да 1.

На трэцім месцы кангалезскі доктар Дэніс Муквеге — заснавальнік бальніцы для ахвяраў сэксуальнага гвалту. Летась ён атрымаў прэстыжную праваабарончую прэмію Андрэя Сахарава.

Сярод астатніх фаварытаў Папа Францішак, арганізацыі Iraq Body Count project і Japanese people who conserve Article 9, дацкі журналіст Флемінг Роўз, палітвязень з Саудаўскай Аравіі Раіф Бадаві, старшыня ААН Пан Гі Мун.

Каментары8

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Каспяровіч памёр тры дні таму, але цела знайшлі толькі цяпер2

Каспяровіч памёр тры дні таму, але цела знайшлі толькі цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

Кітай узломвае кампаніі Расіі ў пошуках ваенных сакрэтаў1

У 55 гадоў памёр стваральнік брэнду Serge Сяргей Атрошчанка18

У мінскіх аптэках размялі расійскі аналаг «Аземпіка». Людзей не палохала нават цана5

Прэзідэнт Ізраіля: Мы не ставім за мэту зрынуць Хаменеі, але гэта можа быць пабочным эфектам з вялікімі гістарычнымі наступствамі

Лукашэнка: Я прачытаў тое, што пісалі ў тыктоках, «тыктокаліся» нашы выкладчыкі12

Час праезду беларуска-літоўскай мяжы аўтобусамі павялічыўся да 10-12 гадзін5

Лукашэнка: Беларусь заўсёды была, ёсць і будзе разам з Расіяй64

Памёр Сямён Букчын20

Вось колькі каштуе Ізраілю вайна з Іранам. Самае дарагое — абарона свайго неба2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каспяровіч памёр тры дні таму, але цела знайшлі толькі цяпер2

Каспяровіч памёр тры дні таму, але цела знайшлі толькі цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць