Кандыдат ад «Беларускага казацтва» Мікалай Улаховіч заявіў аб 100 тысячах сабраных подпісаў.

Ён стаў пятым патэнцыйным кандыдатам, якія абвесцілі пра збор патрэбнай колькасці подпісаў. Да яго заявы рабілі штабы Аляксандра Лукашэнкі, Віктара Цярэшчанкі, Сяргея Гайдукевіча і Таццяны Караткевіч.

У многіх экспертаў выклікаюць сумневы дадзеныя, якія агучвае Улаховіч. На тэрыторыі Мінска быў заўважаны толькі адзін пікет у яго падтрымку, дый той не карыстаўся папулярнасцю.

З 2600 чалавек, якія ўдзельнічалі ў апытанні на сайце NN.by, толькі шасцёра паведамілі, што да іх прыходзілі зборшчыкі подпісаў у падтрымку Улаховіча.

* * *

Павел Знавец: «Гайдукевіч і Цярэшчанка сабралі не больш за 2000 подпісаў, ражаны атаман — увогуле»

* * *

«Падпішыся за Улаховіча!» — «Пайшоў ён на ***, я яго 20 гадоў ведаю»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0