Традыцыйны фольк-фестываль «Камяніца», што пройдзе ў Музеі народнай архітэктуры 5 верасня, абвесціў музычных хэдлайнераў.

Дарослы квіток каштуе 100 тысяч, дзіцячы — 50, дашкольнікі і наведнікі ў поўным (ад абутку да галаўнога ўбору) нацыянальным строі — бясплатна.

Фэст будзе доўжыцца з 12 дня да 10 ночы.

Асновай праграмы стануць беларусы «Стары Ольса», «Альтанка», «Ягорава гара», Vuraj і Znich, прыедуць і госці з-за мяжы.

Упершыню на «Камяніцы» выступіць прадстаўнік Эстоніі. За паўтара года існавання фолк-гурт Trad Attack! ужо стаў сенсацыяй на радзіме, а таксама зачараваў гледачоў у дзясятку іншых краін, у тым ліку Нямеччыне, Малайзіі, ЗША, распавядаюць арганізатары.

Польшчу будзе прадстаўляць калектыў Dzikie Jablka, уладальнік гран-пры прэстыжнага фестывалю Mikolajki Folkowe, які спалучае народны матэрыял з афрыканскімі рытмамі.

Украіну – гарачыя фолк-рокеры «Дримба Да Дзига».

На фэсце будзе і другая сцэна, на якой выступяць студэнцкія і аматарскія фолк-калектывы, і кірмаш нацыянальнай культуры з народнымі рамёствамі, танцамі, гульнямі і выставамі. Музыкаў і рамеснікаў просяць рэгістравацца да 25 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?