У цэнтральным дзелавым раёне сталіцы Тайланда Бангкока прагрымеў моцны выбух. Тэлебачанне Тайланда паведаміла пра 27 загінулых, восем з іх - замежнікі.

Раней паведамлялася, што ў выніку выбуху загінулі 12 або 15 чалавек і паранена больш за 80 чалавек.

Як паведамляе карэспандэнт Бі-бі-сі Джонатан Хед, там пануе хаос — усюды валяюцца часткі чалавечых цел.

Напад адбыўся ў 19:00 паблізу храма Эраван у цэнтральным раёне Бангкока Чыдлом. Гэты храм з'яўляецца мясцовай славутасцю. Побач з ім знаходзіцца пяцізоркавы гатэль.

Людзі, якія знаходзіліся паблізу храма, адчулі поўную сілу выбуху, які адбыўся паблізу цэнтральнага скрыжавання Раджпрасонг, дзе ў апошнія гады праводзіліся палітычныя дэманстрацыі.

«Зламыснікі планавалі разбурыць эканоміку і турызм, бо інцыдэнт адбыўся ў самым сэрцы турыстычнага раёна», — заявіў агенцтву Ройтэрз міністр абароны Тайланда генерал-палкоўнік Правіт Вонгсуван.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?