На дачы пад Светлагорскам аса ўкусіла мужчыну, жыхара райцэнтра. Следчыя праводзяць праверку па факце гібелі чалавека.
Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, мужчына з сужыцелькай быў на дачы ў знаёмых. Пасля вяртання з вуліцы ў дом жыхар Светлагорска сказаў, што яго ўкусіла аса, і папрасіў выклікаць «хуткую». У ахвяры насякомага апух твар. Па дарозе ў бальніцу мужчына памёр ў карэце хуткай дапамогі.
Паводле папярэдняй інфармацыі, жыхара райцэнтра раней кусалі восы, і ён пасля гэтага лячыўся ў бальніцы.