Тут і ніжэй фота з фэйсбука Яна Маўзера.

Тут і ніжэй фота з фэйсбука Яна Маўзера.

Беларускі музыка Ян Маўзер справіў сціплае вяселле з дзяўчынай з Украіны. «Ажаніліся! Нарэшце! І я шалёна шчаслівы й з мокрымі вачыма», — распавёў ён «Нашай Ніве».

Жонку Яна зваць Марына, яна ўкраінка, стылістка і двухразовая чэмпіёнка Кіева па цырульніцкім майстэрстве (чым Ян моцна ганарыцца).

Пара пазнаёмілася ў мінулым кастрычніку менавіта праз працу Марыны: Ян прыйшоў да яе стрыгчыся.

«Яна дабрадушная, пяшчотна прыгожая. Расказвае мне нешта, усміхаецца, я гляджу й думаю: вось жа пашанцуе некаму быць з такой дзяўчынай, — прыгадвае Ян. – А потым у пачатку студзеня ляжым мы пад коўдрай без сьвятла: — А ты б выйшла за мяне? — Угу. — Не, ну сур'ёзна. — Я сур'ёзна. — Марынка, ну скажы шчыра. — Ды шчыра! — Дык ты сапраўды выйдзеш за мяне?! — Канечне!».

«І як мне не быць ёй удзячным за тое, што кахае мяне, такога ёлупа, які нават і прапанову зрабіць нармальна не можа?» — смяецца Ян.

Маладыя будуць жыць у Кіеве — Ян там амаль чатыры гады, яму пашчасціла набыць кватэру ў сталіцы Украіны. 

Вяселле было сціплым, маладыя вырашылі не рабіць вялікіх застолляў з тамадой і конкурсамі. Па словах Яна, гасцей было мала. «Пасьля ЗАГСа проста адправіліся ў грузінскі рэстаран, — кажа ён. — А калі сцямнела, яшчэ больш вузкай кампаніяй паехалі на Абалонскую набярэжную слухаць плёскат Дняпра і размаўляць».

Мядовага месяца на Канарах не будзе: «Не станем забываць, што ў Беларусі заўсёды жыло шмат габрэяў, і яны навучылі нас больш рацыянальнаму размеркаванню бюджэту, — жартуе Ян. — Таму нас чакае Адэса, а потым дарога ў Беларусь — знаёмства з маімі сваякамі, бо прыязджалі толькі мама, мамін мужчына й сястра».

Марына ганарыцца творчасцю Яна, а той абяцае па прыездзе ў Беларусь запісаць вакал для новых песень.

Жонка ставіцца да творчасці музыкі вельмі прыхільна, што істотна для Яна: «Важна, каб для сваёй дамы сэрца мужчына быў рыцарам, героем, — тлумачыць Ян. — Я пяю ёй, калі з’яўляецца нешта новае. Ці зрэдчас чужыя песні, якія мне падабаецца спяваць. Але не надта часта, каб не надакучваць, безумоўна».

Ян моцна змяніўся. Такім быў Ян Маўзер у складзе гурту Mauzer на Be2gether 2008. Тут і ніжэй фота: Юра Сідун, Generation.by.

Ян моцна змяніўся. Такім быў Ян Маўзер у складзе гурту Mauzer на Be2gether 2008. Тут і ніжэй фота: Юра Сідун, Generation.by.

Па прыездзе ў Беларусь Ян абяцае запісаць вакал для некалькіх новых песень. Пакуль яго новы праект «Mама» мае толькі два запісаныя трэкі: «Вам» і «Будзь злой».

А брацца шлюбам Марына прапаноўвала пад песню AC/DC «Highway to Hell» — Ян нават прывёз песню ў ЗАГС. Але ў апошні момант маладыя пабачылі хваляванне бацькоў і вырашылі «паберагчы іх здароўе і даверыцца густу супрацоўнікаў ЗАГСа».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?