У Мінскім абласным судзе 19 жніўня будзе абвешчаны прыгавор у дачыненні да 30-гадовага неаднаразова судзімага жыхара Мінскага раёна, які абвінавачваецца ў наўмысным забойстве дзвюх асоб, учыненым з асаблівай жорсткасцю, наўмысным знішчэнні і пашкоджанні маёмасці шляхам падпалу, якое пацягнула прычыненне ўрону ў буйным памеры, і ў наўмысным забойстве, учыненым з мэтай утаіць іншае злачынства.

Нагадаем, 1 лістапада 2014 года ў 21.55 у Мачулішчах у доме 49-гадовага мясцовага жыхара ўзнік пажар.

Выкліканыя на месца здарэння супрацоўнікі МНС, патушыўшы агонь, выявілі на папялішчы трупы гаспадара дома і яго 49-гадовай сужыцелькі. Паводле заключэння судова-медыцынскай экспертызы, смерць абодвух наступіла ад нажавых раненняў твару і шыі.

Супрацоўнікамі крымінальнага вышуку Мінскай раённай і абласной міліцыі была атрымана аператыўная інфармацыя пра магчымае дачыненне да ўчынення злачынства 30-гадовага, неаднарозова судзімага мясцовага жыхара, які нідзе не працуе. Падазраванага затрымалі 6 лістапада. 

Паводле інфармацыі следчых органаў, на першапачатковым этапе расследавання следча-аператыўная група ў кароткія тэрміны сабрала неабходныя даныя: былі ўстаноўлены асобы пацярпелых, зафіксаваны прыкметы, якія сведчаць пра спробы ўтойвання слядоў забойства шляхам падпалу, а таксама ўстаноўлена дачыненне да ўчынення злачынстваў пэўнага чалавека. 

Акрамя таго, падчас расследавання з'явіліся дадатковыя факты супрацьпраўных дзеянняў фігуранта.

Следчыя ўстанавілі, што падазраваны з мэтай утойвання злачынстваў учыніў забойства ў дачыненні да відавочца трагічных падзей. 

Мужчыне выставілі абвінавачанні паводле п. 1 ч. 2 арт. 139 (забойства дзвюх і больш асоб), ч. 2 арт. 218 (наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці, учыненае агульнанебяспечным спосабам) Крымінальнага кодэкса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?