Навучальныя заняткі ў Беларусі ў 2015/2016 навучальным годзе для ўсіх устаноў, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, пачнуцца 1 верасня і пройдуць па 31 мая, паведамілі ў прэс-цэнтры Міністэрства адукацыі.

Арганізацыя адукацыйнага працэсу ажыццяўляецца па чвэрцях у наступныя тэрміны:

першая чвэрць — з 1 верасня па 24 кастрычніка 2015 г; другая — з 2 лістапада па 26 снежня 2015; трэцяя — з 11 студзеня па 19 сакавіка 2016 г; чацвёртая — з 28 сакавіка па 31 мая 2016 года.

На працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца канікулы:

восеньскія — з 25 кастрычніка па 1 лістапада ўключна (8 дзён); зімовыя — з 27 снежня па 10 студзеня (15 дзён); вясновыя — з 20 сакавіка па 27 сакавіка (8 дзён); летнія — з 1 чэрвеня па 31 жніўня (92 дні), а для навучэнцаў, якія завяршылі 9-ы клас, - з 13 чэрвеня па 31 жніўня ўключна (80 дзён).

Для навучэнцаў 1-2-х класаў (і 3-х класаў — для навучэнцаў з АПФР з пяцігадовым тэрмінам навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі) у трэцяй чвэрці праводзяцца дадатковыя зімовыя вакацыі з 15 па 21 лютага працягласцю 7 дзён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?