З заявай аб крадзяжы жанчына звярнулася ў міліцыю раніцай 16 жніўня. Сума шкоды — больш за мільён рублёў.
Пра гэта парталу Край.бай паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Мінаблвыканкама.
16 жніўня ў 10.50 73-гадовая жанчына распавяла ў міліцыі, што ў ноч на 16 жніўня неўсталяваны злачынец з парніка ў двары яе дома ў Маладзечне выкраў курыцу і 19 куранят. Шкода ацэнена ў 1 млн. 260 тыс. рублёў.
Маладзечанскім райаддзелам Следчага камітэта заведзена крымінальная справа па ч.1 арт.205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Крадзеж».