Кіраўнік Растурызму Алег Сафонаў заявіў, што неабходна ўвесці абавязковую дактыласкапію грамадзян ЕС, якія ўязджаюць у Расію, у адказ на аналагічны «відавочна несяброўскі крок» з боку Еўрасаюза.

Такая мера «імгненна прывядзе да падзення ўязнога турыстычнага патоку» ў Расію, адзначыў Сафонаў на пасяджэнні дзяржсавета па пытаннях развіцця турызму ў Ялце з удзелам Уладзіміра Пуціна.

Паводле Сафонава, па Расіі, як правіла, падарожнічаюць замежныя грамадзяне немаладога веку, якім з-за абмежаванай колькасці расійскіх візавых цэнтраў за мяжой будзе складаней атрымаць візу.

Разам з тым, Уладзімір Пуцін прапанаваў увесці бязвізавы рэжым для турыстычных груп з краін-членаў БРІКС (акрамя Расіі, гэта Бразілія, Індыя, Кітай, Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка).

***

З 14 верасня пачынаюць дзейнічаць новыя правілы атрымання Шэнгенскіх віз грамадзянамі Расіі, якія ўключаюць сканаванне адбіткаў дзесяці пальцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?