З пачатку ліпеня ў Іспаніі быкі забадалі да смерці семярых чалавек. Чацвёра з іх памерлі ад смяротных удараў быкоў за мінулыя выходныя.

Фото Reuters

Фото Reuters

Загінуў, напрыклад, 36-гадовы дэпутат мясцовага муніцыпалітэта ў мястэчку Пенафіел, на поўнач ад Мадрыда. У правінцыі Навара на поўначы краіны бык ударыў рагамі у жывот 18-гадовага хлопца, дактары не здолелі яго выратаваць. Ахвярамі раз'юшаных жывёл сталі таксама некалькі чалавек у правінцыях Валенсія, Мурсія, Таледа, Кастэльён і Алікантэ.

Забег з быкамі па вузкіх гарадскіх вулачках звычайна папярэднічае карыдзе. Карыда, паводле іспанскіх законаў, з'яўляецца часткай нацыянальнага здабытку краіны. Паводле некаторых дадзеных, за 2013 год карыда прынесла даход амаль 282,4 млн еўра, 59 млн з якіх склаў ПДВ.

Праціўнікі баёў з быкамі называюць гэта традыцыйнае шоу варварскім.

Каталонія стала другім у Іспаніі рэгіёнам, пасля Канарскіх выспаў, дзе правядзенне карыды забаронена законам.

Акцыя пратэсту супраць баёў з быкамі ў Мадрыдзе

Акцыя пратэсту супраць баёў з быкамі ў Мадрыдзе

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?