Паўабаронца БАТЭ Аляксандр Глеб распавёў пра падрыхтоўку да матчу з «Партызанам» (кваліфікацыя ЛЧ, аўторак, 21:45).

— Аляксандр Паўлавіч, як ваш настрой?

— Усё нармальна. Хлопцы разумеюць, што стаіць на коне. Усе створана для добрага футбола: стадыён, надвор'е, заўзятары, настрой. У аўторак зробім усё, каб парадаваць гледачоў.

— Пакуль іх не вельмі радуе ўваход на стадыён па пашпартах.

— Не мы так вырашылі. Можа, так і трэба. Хоць такая мера створыць дыскамфорт з трапляннем на трыбуны. Не хочацца сюды лезці. Мая справа выйсці на поле і зрабіць усё для перамогі.

Пакуль пасля вашага вяртання БАТЭ не перамагае. У інтэрнэце пачынаюць казаць, што Глеб ужо не той …

— Такіх баранаў хапала і раней. Мне ўсё роўна. Усё, што хацеў, ужо ўсім даказаў. Сабе ў першую чаргу. А такіх баранаў хапала і будзе хапаць. Такі ў нас менталітэт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?