Паводле інфармацыі электроннай газэты «Ежедневник» да сярэдзіны году будзе распрацаваны і прадстаўлены ў парлямэнт праект Закону «Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзянаў Рэспублікі Беларусь».

Неабходнасьць распрацоўкі законапраекту нібыта выкліканая тым, што апошнім часам розныя заканадаўчыя акты, датычныя выезду і ўезду ў Беларусь, зазналі пэўныя зьмены. У прыватнасьці, быў скасаваны дазвольны штамп на выезд, а таксама ўведзеныя абмежаваньні на выезд для тых асобаў, у дачыненьні якіх вядзецца крымінальны перасьлед або яны маюць фінансавыя запазычанасьці паводле рашэньняў судоў, якія ўступілі ў законную сілу.

Тым часам, гэтыя новаўвядзеньні ўступаюць у супярэчнасьці зь іншымі актамі і выклікаюць мноства пытаньняў як у саміх грамадзянаў, так і ў супрацоўнікаў МУС, КДБ і Дзяржпамежкаміту. Таму ў распрацоўцы новага закону возьмуць удзел наступныя ведамствы: КДБ, Міністэрства ўнутраных спраў, Дзяржаўны памежны камітэт, Міністэрства замежных спраў.

У прэс‑службе Камітэту дзяржбясьпекі адмовіліся ад камэнтароў пра праект закону аб выезьдзе за мяжу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0