Сацсеткі абляцела вясельная фатаграфія, на якой адлюстраваны маладыя ў момант аб'яўлення iх мужам і жонкай, паведамляе The Daily Mail. Здымак адметны тым, што ля ног сямейнай пары ляжыць без прытомнасці госця цырымоніі.
Здымак апублікаваў на сваёй старонцы жаніх Кевін Кэнэдзі Раян, падпісаўшы яго наступным чынам: «Мая сястра згубіла прытомнасць у момант, калі мяне і Джэсі абвясцілі мужам і жонкай». Фотаздымак сабраў больш за мільён «лайкаў» і распаўсюдзіўся па сетцы.
Пазней Кевін патлумачыў цікаўным карыстальнікам, што здарылася на вяселлі з яго сястрой: «Цырымонія доўжылася менш, чым 20 хвілін, але яна нервавалася і нешта з'ела або выпіла нешта да яе пачатку. Да таго ж, быў вельмі гарачы дзень, і ў памяшканні было душна».
Таксама ён напісаў, што дзяўчына прыйшла ў сябе праз некалькі хвілін, і «сіняк застаўся толькі на яе эга».