Пра гэта кіраўнік Цэнтрввыбаркама Лідзія Ярмошына распавяла ў інтэрв'ю «СБ. Беларусь Сегодня».

фота Сяргея Гудзіліна

фота Сяргея Гудзіліна

«Шмат хаджу пешшу. Не спартсменка, але вяду актыўны лад жыцця: тры разы на тыдзень — басейн, раблю зарадку, кожны вечар у любое надвор'е гуляю па лесе, і раніцай стараюся, калі не прасплю. Мой партрэт можна на Дошку гонару: «На такіх раўняецца наш калектыў». А ў горадзе занадта вядомая і адчуваю сябе праз гэта вельмі няёмка. Таму магу прайсціся толькі да найбліжэйшай крамы», — адзначыла чыноўніца.

Таму гораду Ярмошына аддае перавагу службоваму лецішчу ў лесе.

Неўязная ў ЕС чыноўніца таксама распавяла аб няўдалых шлюбах.

«Калі бацька сямейства з'яўляўся ў доме, то часцяком адрываўся па поўнай праграме. Галоўным чароўным словам было «бягом!»… Я іншы чалавек. Калі расла, паклялася, што абавязкова паступлю ў інстытут і паеду куды далей. І са мной ніколі не будзе побач мужчыны, які ўмее крычаць. Таму, напэўна, і былі два няўдалыя шлюбы. Мужы не ўмелі гарлапаніць, але былі поўнымі анучамі», — сказала чыноўніца.

Ярмошына заявіла, што не бачыць сэнсу вучыць англійскую мову.

«Калі скончыла інстытут і пайшла на працу, з жахам падумала: «Божа, як дажыву да пенсіі? Гэта ж проста немагчыма». Хоць не ўяўляю, што буду рабіць на заслужаным адпачынку. І, дарэчы, любая звычка перарастае ў лад жыцця і перастае гнясці. Але я, напрыклад, не магу проста так дзеля сябе ўзяць і пачаць займацца англійскай мовай. Я ж не ўязная ў Еўрасаюз. Навошта мардавацца і абцяжарваць сабе жыццё. Дзейнічаю згодна з абставінамі. Калі трэба, тады я не гультаяватая. У адваротным выпадку магу расслабіцца», — сказала Ярмошына.

Чыноўніца заявіла, што сваім жыццём задаволеная і не хоча нічога мяняць.

«Гэта была б ужо не я. Усе памылкі здараюцца з прычыны наіўнасці і, можа быць, адсутнасці ашчаднасці. Гэта мае рысы, і я б нічога не змагла змяніць. Наіўнасць губляецца з гадамі, а адсутнасць ашчаднасці застаецца на ўсё жыццё», - падагульніла Ярмошына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0