Рэдакцыя часопіса Arche абвяшчае распродаж рэштак папулярных нумароў часопіса, якія засталіся ў колькасці ад аднаго да трох асобнікаў — сапраўдных бестсэлераў, якія палюбіліся чытачу і пайшлі ў народ.

Пералічаныя ніжэй выданні можна замовіць да 29 жніўня, даслаўшы электронны ліст на адрас [email protected]. Цана кожнага выдання (без уліку кошту дастаўкі) пазначана непасрэдна пры кожнай пазіцыі. Дастаўка замоўленых выданняў ажыццяўляецца кур’ерам (толькі па Мінску і ваколіцах) або праз пошту накладзеным плацяжом.

Магчымы самавываз (тады за дастаўку не трэба плаціць). Цана дастаўкі, у залежнасці ад вагі выдання, можа складаць ад 30 да 50 тысяч рублёў. Пры замове камплекта выданняў ад 3 асобнікаў дастаўка робіцца за кошт прадаўца.

Замаўляючы выданні, у полі «Тэма» пазначайце «Эксклюзіўныя нумары». У лісце, акрамя пераліку патрэбных нумароў, трэба пазначаць свае дакладныя каардынаты: паштовы адрас, індэкс, прозвішча і ініцыялы, а таксама тэлефон для камунікацыі. Прапанова дзейнічае толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

НУМАРЫ ЧАСОПІСА, ЯКІЯ ВЫСТАЎЛЯЮЦЦА НА РАСПРОДАЖ:

7) 5/2014 («Жыцьцё раззброенага чалавека«)

У нумары ўпершыню ў перакладзе на беларускую мову друкуецца раман вядомага польскага пісьменніка Сяргея Пясецкага «Жыццё раззброенага чалавека». Паводле ўспамінаў пісьменьніка, гэты раман ён сам лічыў нават больш вартым за знакамітага «Каханка Вялікай Мядзьведзіцы».

Сярод аўтараў нумара — Юлій Каралёў, Цімафей Акудовіч, Крысціян Ганцэр, Себасцьян Штопэр, Аляксандр Фрыдман, Фелікс Акерман, а. Андрэй Крот, Сцяпан Стурэйка, Сяргей Астанковіч, Паліна Скурко.

Поўны змест нумара даступны ТУТ.

Прапанова – 1 асобнік.

Цана — 99 000 рублёў.

9) 2/2013. («Гістарычная памяць і гістарычная палітыка»)

У нумары прадстаўленыя шматлікія і разнапланавыя матэрыялы беларускіх і замежных аўтараў, скампанаваныя па раздзелах «Палітыка памяці», «Гістарычная палітыка», «Гістарыяграфічная думка» і «Гістарычнае мінулае ў масавай свядомасці». Сярод аўтараў нумара — Юры Гардзееў, Крысціян Ганцэр, Алена Пашковіч, Дэвід Р. Марплз, Бернард К’яры, Аляксандры Гужон, Алесь Краўцэвіч, Альбіна Семянчук, Андрэй Вашкевіч, Андрэй Ціхаміраў і інш.

Поўны змест нумара даступны ТУТ.

Прапанова – 3 асобнікі.

Цана — 79 000 рублёў.

 

10) 3/2013. («Ахвяры і каты»)

Паводле сваёй тэматыкі нумар з’яўляецца лагічным працягам сёлетняга першага нумара часопіса пад назвай «Паліцаі і партызаны», то бок таксама прысвечаны падзеям Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі. Сярод аўтараў — Філіп Мюлер, Аляксандр Ільін, Уладзіслаў Талочка, Дзяніс Нарэль, Юры Грыбоўскі, Генрык Піскуновіч, Аляксандр Пашкевіч, Аляксандр Фрыдман.

Поўны змест нумара даступны ТУТ.

Прапанова – 3 асобнікі.

Цана — 99 000 рублёў.

 

12) №5/2009

У нумары: Рышард Радзік «Канстанцін Каліноўскі ў святле дакументаў», Алесь Пашкевіч «Вільня ці Менск. Трагічны выбар Вацлава Ластоўскага», Юры Грыбоўскі «Беларускі рух і Нямеччына напярэдадні і ў пачатку Другой сусветнай вайны», Аляксандр Казіцкі «Беларуская палітычная эміграцыя ў 1945-1956 г. вачыма польскіх спецслужбаў».Сярод аўтараў нумара — Рашэд Чоўдхуры, Андрэй Пачобут, Ігар Барысаў, Юры Чавусаў, Зьміцер Саўка, Рышард Радзік, Юры Грыбоўскі і інш.

Поўны змест нумара даступны ТУТ.

Прапанова – 1 асобнікі.

Цана — 79 000 рублёў.

 

13) №1-2/2014. («Гісторыя Беларусі XIX ст. у мемуарах»)

У матэрыялах нумара адлюстраваныя разнастайныя нюансы штодзённага жыцця грамадства ХІХ ст. і змены, якія ў ім адбываліся. Пры гэтым пад увагу ў той ці іншай ступені патрапілі практычна ўсе тагачасныя сацыяльныя пласты і катэгорыі: вышэйшая арыстакратыя, сярэдняя і дробная шляхта, мяшчане, духавенства, прыгонныя сяляне, прадстаўнікі нацыянальных меншасцяў і інш. Сярод аўтараў нумара – Вольга Гарбачова, Іна Соркіна, Сяргей Токць, Аляксандр Радзюк, Анатоль Сцебурака і іншыя.

Поўны змест нумара даступны ТУТ.

Прапанова – 2 асобнікі.

Цана — 79 000 рублёў.

 

14) №7-8/2014. («Заходняя Беларусь. Міжваенны перыяд»)

Нумар цалкам прысвечаны розным аспектам гісторыі Заходняй Беларусі ў 1921—1939 гг., калі гэтая тэрыторыя ўваходзіла ў склад Польшчы.

У нумары знайшлі адлюстраванне наступныя пытанні:7,8-2014

— успрыманне праблемы Заходняй Беларусі сучаснікамі і сённяшнімі даследчыкамі (артыкулы Ежы Тамашэўскага, Анатоля Трафімчыка, Святланы Чэрвоннай, Пятра Ціхарацкага);

— невядомыя і малавядомыя старонкі гісторыі беларускага нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі (публікацыі Аляксандра Быстрыка і Андрэя Вашкевіча, Аляксандра Пагарэлага, Анастасіі Юркевіч, Андрэя Чарнякевіча, Аляксандра Ільіна);

— гісторыя асобных заходнебеларускіх рэгіёнаў і мясцовасцяў (артыкулы Алеся Белага, Аляксандра Камінскага, Леаніда Лаўрэша, Аляксея Вячоркі, Аляксандра Вабішчэвіча, Войцеха Сляшынскага);

— крытычна-рэцэнзійныя матэрыялы (аўтарства Віталя Воранава, Сцяпана Стурэйкі, Ірыны Чарнякевіч).

Поўны змест нумара даступны ТУТ.

Прапанова – 3 асобнікі.

Цана — 89 000 рублёў.

 

15) №7-8/2011. («Праз святы — да душы»)

У нумары тэма святочнай культуры Беларусі разглядаецца ў розных аспектах і з розных пунктаў гледжання. Тут знайшлося месца і для адлюстравання святочных традыцый, распаўсюджаных на беларускіх землях у перыяд іх знаходжання ў складзе Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай (артыкулы Наталлі Сліж, Аляксандры Верашчагінай, Ганны Паўлоўскай, Людмілы Рогач), Расійскай імперыі (тэксты Вольгі Папко, Вольгі Сабалеўскай, Іны Соркінай), нямецкай акупацыі Беларусі часоў Другой сусветнай вайны (матэрыял Аляксандра Фрыдмана), пасляваеннага Савецкага Саюза (публікацыя Яна Шумскага). Не абыйдзеныя ўвагай і шматвяковыя адметныя святочныя традыцыі беларускай вясковай супольнасці, прадстаўленыя ў тэкстах этнолагаў Таццяны Кухаронак, Таццяны Валодзінай і Ірыны Махоўскай. Спецыфіцы адзначання святочных дзён і памятных датаў у сучасным беларускім грамадстве, ва ўмовах яго ідэалагічнага падзелу, прысвечаныя артыкулы гісторыка з Беластока Алега Латышонка і мінскага студэнта-філосафа Арсенія Сівіцкага. (З прадмовы да нумара)

Поўны змест нумара даступны ТУТ.

Прапанова – 3 асобнікі.

Цана — 49 000 рублёў.

 

16) №9/2011. («Аўстрыя: ад імперыі да нацыі»)

Эсэістыка Робэрта Мэнасэ, Карла-Маркуса Гаўса, Марціна Полака; успаміны Штэфана Цвайга; аналітыка Жанны Кромер, Яраслава Шэбэка; гістарычныя даследаванні Алега Гардзіенкі і Наталі Новік; пераклады класікаў і сучаснікаў аўстрыйскай літаратуры —Франца Кафкі, Райнэра Марыя Рыльке, Артура Шніцлера, Інгеборг Бахман, Фрыдэрыке Майрокер, Томаса Бэрнхарда, Эльфрыдэ Елінэк… Гэтыя і іншыя аўтары — у 9-м нумары за 2011 год на 450 старонак з ілюстрацыямі.

Поўны змест нумара даступны ТУТ.

Прапанова – 3 асобнікі.

Цана — 49 000 рублёў.

* * * * *

17) №10/2011. («1950-ыя гады ў Беларусі: ад сталінізму да застою»)

Гэты нумар прысвечаны важнаму этапу, што меў месца ў гісторыі беларускага народа ў ХХ ст. — перыяду т. зв. «хрушчоўскай адлігі», якая працягвалася ў СССР у цэлым і ў БССР як яго частцы 12 гадоў — з 1953 па 1964 гг. Менавіта ў тыя часы набыла вялікае паскарэнне распачатая крыху раней трансфармацыя традыцыйнай беларускай сялянскай супольнасці, у выніку чаго стала імкліва і няўхільна змяняцца сацыяльная структура мясцовага грамадства.

Поўны змест нумара даступны ТУТ.

Прапанова – 3 асобнікі.

Цана — 49 000 рублёў.

 

№ 9 (96) — 2010. («Славацкая надзея для паняволенай нацыі»)

Славацкі нумар нагадвае класічныя нумары ARCHE пачатку 2000-х: тут крыху эсэістыкі (артыкул Даніэлы Капітанявай пра сужыццё славацкай большасці і венгерскай меншасці), трохі мовазнаўства (Славамір Андрэёвіч «Новы моўны закон у Славакіі»), каліва гісторыі (Любамір Дзюравіч «Наша славацкая ідэнтычнасць…») і шмат літаратуры. Лёгкая эротыка Монікі Кампанікавай, лёгкі сюррэалізм Паўла Вілікоўскага. Цэнтральная месца ў нумары займае «Кніга пра пагост», іранічны раман пра апошні людскі прытулак (з рысункамі аўтара).

Поўны змест нумара даступны ТУТ.

Прапанова – 1 асобнік.

Цана — 119 000 рублёў.

18) №3/2004. Першы Полацкі нумар

Цэнтральная тэма нумара – Полацак (Алег Латышонак «Доўгае вяртаньне ў Полацак», Вітаўт Кіпель «Полацак у фармаваньні беларускага нацыянальнага сьветагляду», Сяргей Шыдлоўскі «Зьбіраньне Полацку «, Янка Брыль «Чатыры сустрэчы з Сафіяй», гутарка зУладзімерам Арловым «Ленін ня раз бываў у Полацку…» і інш.). Сярод аўтараў нумара – Герман Кірылаў, Віктар Жыбуль, Імануіл Валерстайн, Уладзімер Лобач, Лена Глагоўская, Павал Абрамовіч і інш.

Поўны змест нумара даступны ТУТ.

Прапанова – 3 асобнікі.

Цана — 49 000 рублёў.

* * * * *

19) №4/2003.  («Чэскі альбом»)

Вацлаў Гавал, Ян Максімюк, Ёзаф Кроўтвар, Наталя Прыступа, Сяргей Сматрычэнка, Іван Адзіла Штампах, Міхал Вівэг, Мілаш Урбан, Яхім Топал і інш. Таксама ў нумары: развітанне з Быкавым (Славамір Адамовіч, Валянцін Акудовіч, Алесь Анціпенка, Юры Пацюпа, Вера Рыч, Яўген Сьвярсьцюк, Максім Шчур, Сяргей Шыдлоўскі); стэнаграмы апытання «ARCHE» Якія плюсы й мінусы для краіны будзе мець трэці тэрмін прэзыдэнцтва Аляксандра Лукашэнкі? і круглага стала «Тарашкевіца — наркамаўка: складанае збліжэньне» і інш.

Поўны змест нумара даступны ТУТ.

Прапанова – 1 асобнік.

Цана — 79 000 рублёў.

 

20) №5/2003.  («Віленская анталёгія»)

Даніла Жукоўскі, Чэслаў Мілаш, Віталь Зайка, Андранік Антанян, Сакрат Яновіч, Алесь Аркуш, Мікола Нікалаеў, Аляксандар Фрыдман, Кшыштаф Чыжэўскі. Таксама ў нумары публікуюцца: мемуары Вячаслава Адамчыка«Дзённік 1998″, успаміны Валянціна Тараса «На Вайсковых могілках» і інш.

Поўны змест нумара даступны ТУТ.

Прапанова – 1 асобнік.

Цана — 89 000 рублёў.

 

21) №3/2003.  («Андрэй Хадановіч»)

У выданні публікуюцца вершы і пераклады Андрэя Хадановіча, агляды яго творчасці (Канстанцін Міхееў, Марыя Мартысевіч, Уладзімер Арлоў і інш.), гутарка Святланы Курс з Андрэем Хадановічам. Таксама ў нумары публікуюцца: рэцэнзія Уладзя Гарбацкага «Развагі аб гейскім пытаньні», «Малы Апакаліпсіс» Тадэвуша Канвіцкага (пер. А. Пяткевіча пры ўдзеле В. Булгакава), «Лісты Яна Станкевіча да Антона Адамовіча» і г.д.

Поўны змест нумара даступны ТУТ.

Прапанова – 1 асобнік.

Цана — 59 000 рублёў.

№1 (21) — 2002

У гэтым нумары: «Амэрыканскі дзёньнік» Славаміра Адамовіча, вершы Алеся Разанава і Усевалада Гарачкі, апавяданне Уладзімера Арлова «Маша і Мядзьведзі» і г.д. Сярод аўтараў нумара — Аляксандр Надсан, Мікалай Букчын, Сямён Букчын, Іван Міцін, Мікола Рабчук, Сяргей Балахонаў і інш.

Поўны змест нумара даступны ТУТ.

Прапанова – 1 асобнік.

Цана — 49 000 рублёў.

№2 (22) — 2002. («Нашы дзеткі»)

Тэма нумару: Нашы дзеткі. У выданні публікаюцца згадкі пра дзяцінства (Зінаіда Бандарэнка, Ігар Марачкін, Юлія Дранчук, Уладзімір Цэсьлер і г.д.), аповеды пра дзяцінства (Аляксей Бацюкоў, Севярын Квяткоўскі, Ева Вежнавец, Леанід Галубовіч і інш.), гутарка са Зьміцерам Саўкам «Выхаваньне – гэта ня толькі мова», зацемкі Адама Глобуса «Дачка», а таксама «Алесіны прыгоды ў дзівоснай краіне» Люіса Керала і інш.

Поўны змест нумара даступны ТУТ.

Прапанова – 1 асобнік.

Цана — 99 000 рублёў.

№ 2 (25) — 2003 («Туманнасьці беларускай гісторыі»)

Цэнтральная тэма нумару — Туманнасьці беларускай гісторыі. У выданні публікуюцца: вынікі апытання «З чаго, на Вашую думку, пачалася (пачынаецца) нацыянальная гiсторыя Беларусi й чым яна скончыцца?», стэнаграма круглага стала па праблемах беларускай гістарыяграфіі «Між айчынным чытачом і замежным калегам» (удзел бралі Генадзь Сагановіч, Захар Шыбека, Юрась Ліхтаровіч, Вацлаў Арэшка, Алесь Смалянчук, Павал Церашковіч, Аляксей Хадыка, Валянцін Голубеў, Вячаслаў Насевіч, Уладзімер Арлоў, Ігар Лялькоў, Андрэй Дынько, Валер Булгакаў), артыкул Анатоля Сідарэвіча «Правобраз Акту 25 сакавіка», літаратурныя творы Рыгора Барадуліна, Анатоя Трафімчыка, Людкі Сільновай, Андруся Храпавіцкага і інш.

Поўны змест нумара даступны ТУТ.

Прапанова – 3 асобнікі.

Цана — 49 000 рублёў.


23) №7/2000. («Слоўнік Свабоды»)

Тэма нумара: Слоўнік Свабоды. «Слоўнік Свабоды». Такі назоў рэдакцыя «ARCHE» дала леташняму канцэптуальнаму праекту Беларускай службы Радыё Свабода «Слова дня». Штодзень на працягу ўсяго 1999 году ў вызначаны час на хвалях «Свабоды» грымелі «словы», агучаныя жывым голасам іх аўтараў. Цяпер «словы» можна прачытаць і на паперы. (З прадмовы да нумара).

Поўны змест нумара даступны ТУТ.

Прапанова – 1 асобнік.

Цана — 69 000 рублёў.

 

24) №9/2000. («Мэдыцына»)

Тэма нумару: Мэдыцына (Ігар Сарокін «Псыхічныя парушэньні ў незалежнай Беларусі», Віталь Кошалеў «Патагенэз беларускага мэнталітэту», Алесь Наўроцкі «Лірыка»). Таксама ў нумары публікуюцца вершы Людкі Сільновай, Валянціны Аксак, Андрэя Хадановіча, Міколы РаманоўскагаЛісты Ўладыкі Васіля (Тамашчыка) да Юркі Віцьбіча і інш.

Поўны змест нумара даступны ТУТ.

Прапанова – 1 асобнік.

Цана — 49 000 рублёў.

У рамках акцыі можна таксама набыць апошні асобнік кнігі

Эдмундас Гімжаўскас. Беларускі фактар пры фармаванні літоўскай дзяржавы

У кнізе літоўскага даследчыка Эдмундаса Гімжаўскаса разглядаюцца розныя аспекты беларуска-літоўскіх адносін у перыяд ад пачатку нямецкай акупацыі Літвы і заходняй часткі Беларусі падчас Першай сусветнай вайны да прыняцця Канферэнцыяй паслоў Лігі нацый канчатковага рашэння аб уключэнні спрэчных тэрыторый Вільні і Віленшчыны ў склад польскай дзяржавы. Аўтар прасочвае складванне гэтых адносін у шырокім кантэксце тагачасных міжнародных дачыненняў у рэгіёне.

Поўны змест нумара даступны ТУТ.

Цана — 89 000 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?