Размешчанае ў Віцебскай вобласці балота Ельня, якое аднаўляецца пасля меліярацыі, сёння загарэлася, паведамляе сайт «Дзікая прырода Беларусі».

Як паведаміў мясцовы жыхар і захавальнік гэтага унікальнага прыроднага месца Валерый Кавалёнак, 18 жніўня а 10-й яму патэлефанавала маці. Пражывае яна недалёка ад вёскі Васількава Шаркаўшчынскага раёна. Паведаміла, што заўважыла дым, які ідзе з боку балота. Другі ачаг, паводле яго слоў, з'явіўся у баку вёскі Белы Двор.

«Я паведаміў ва ўсе інспекцыі. Натуральна, ляснічыя, якія дзяжурылі на вышцы, ужо заўважылі бяду. Я бачыў, як ужо над балотам пралятаў верталёт: мабыць, вызначаў маштаб ачагоў узгарання», — распавёў ён.

Галоўны інжынер лясніцтва Яўген Баран пацвердзіў пакуль адзін ачаг узгарання — каля вёскі Васількава. Усе сілы накіраваны на змяншэнне ачагоў. Якая іх плошча, Яўген Баран не змог адказаць.

Пазней з'явілася інфармацыя пра тое, што на ліквідацыі пажару, максімальная плошча якога склала 2 га, задзейнічаны каля 200 чалавек: сілы і сродкі Шаркаўшчынскага РАНС, Міёрскага РАНС, ААТ «Княж», ААТ «Ельня», ДЛГУ «Дзісненскі лясгас», прадпрыемстваў ЖКГ. Усяго ў тушэнні задзейнічаны: 2 адзінкі тэхнікі і 35 работнікаў падраздзяленняў МНС; 6 адзінак тэхнікі і 18 работнікаў арганізацый Шаркаўшчынскага раёна; 2 адзінкі тэхнікі і 145 работнікаў Дзісненскага лясгаса.

Выкарыстоўваюцца ранцавыя апырсквальнікі, пастаянна падаецца вада з побач размешчанага балота, праводзіцца абворванне ляснога ўчастка. Шкода і прычына ўсталёўваюцца.

Ельня — адно з найбуйнейшых верхавых балот Еўропы.

Ельня — адно з найбуйнейшых верхавых балот Еўропы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0