Пасля Вайсковых гульняў у Мураме «Адкрытая вада — 2015» у кітайскіх ваенных выкралі 17 скрыняў гарэлкі.

Інцыдэнт адбыўся на станцыі ва Уладзімірскай вобласці ў ноч на панядзелак 17 жніўня. Паводле папярэдніх дадзеных, кітайскія ваенныя купілі каля 20 скрыняў гарэлкі ў якасці падарункаў з Расіі і склалі іх у адным з грузавікоў.

«Аўтамабіль ужо знаходзіўся на платформе цягніка, калі злачынцы выкралі скрыні з гарэлкай, а кіроўца ў гэты час сядзеў у кабіне грузавіка і нічога не заўважыў», — паведамляюць прадстаўнікі паліцыі.

Таксама вядома, што зніклі яшчэ і залатыя ўпрыгажэнні, набытыя вайскоўцамі ў мясцовым гандлёвым цэнтры.

На гэты момант злодзеяў пакуль яшчэ не знайшлі, паведамляе vladtime.ru.

Кітайскія вайскоўцы ў Мураме на спаборніцтвах пантонна-переправочных падраздзяленняў «Адкрытая вада». Фота сайта Mil.ru

Кітайскія вайскоўцы ў Мураме на спаборніцтвах пантонна-переправочных падраздзяленняў «Адкрытая вада». Фота сайта Mil.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0