Аляксандр Лукашэнка 18 жніўня падпісаў указ нумар 356, якім зацвярджаецца Палажэнне аб камісіі па процідзеянні экстрэмізму і барацьбе з тэрарызмам.

Указам вызначаецца, што такія камісіі будуць стварацца рашэннямі абласных (Мінскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў на тэрыторыях адпаведных абласцей (Мінска).

У дакуменце вызначана паняцце крытычна важных аб'ектаў. Акрамя таго, прадугледжваецца, што на падставе крытэрыяў, якія вызначае Камітэт дзяржаўнай бяспекі, камісіі адносяць да крытычна важных аб'ектаў месцы масавага знаходжання людзей, аб'екты сацыяльнай, вытворчай, інжынерна-транспартнай, энергетычнай і іншай інфраструктуры, адносна якіх неабходна планамерна і паслядоўна выяўляць і ўстараняць на рэгіянальным узроўні прычыны і ўмовы, што дапускаюць праявы тэрарыстычнай і іншай экстрэмісцкай дзейнасці.

Камісіям прадпісана кантраляваць і каардынаваць меры, якія прымаюць арганізацыі, што эксплуатуюць крытычна важныя аб'екты (незалежна ад форм уласнасці), у адпаведнасці з рэальнай неабходнасцю, эканамічнай мэтазгоднасцю і іншымі ўмовамі.

Па рашэнні камісій таксама будзе праводзіцца ацэнка эфектыўнасці, з якой дзяржаўныя органы і іншыя арганізацыі, што эксплуатуюць крытычна важныя аб'екты, працуюць у мэтах недапушчэння на іх актаў тэрарызму. Размова ідзе аб арганізацыі, ажыццяўленні ахоўнай дзейнасці і выкананні патрабаванняў бяспекі, прадугледжаных заканадаўствам, а таксама аб выкананні распрацаваных КДБ і Міністэрствам унутраных спраў прафілактычных, рэжымных, арганізацыйных і іншых мер папярэджання на крытычна важных аб'ектах тэрарыстычнай дзейнасці і мінімізацыі яе наступстваў.

Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?