На фота, зробленым у 2010 г. Эстан Кохвер (справа) атрымлівае ўзнагароду ад прэзідэнта Ільвеса.

Пскоўскі суд асудзіў супрацоўніка эстонскай паліцыі Эстона Кохвера да 15 гадоў за шпіянаж. Кохвер абвінавачваецца ў шпіянажы, кантрабандзе, незаконным захоўванні зброі, а таксама ў дзевяці эпізодах незаконнага перасячэння дзяржмяжы.

Пракурор патрабаваў 16 гадоў пакарання і 200 тыс расійскіх рублёў штрафу за незаконны пераход мяжы. Адвакаты настойвалі прызначыць Кохверу пакаранне на тэрмін менш за 10 гадоў.

Суд прызначыў штраф у памеры 100 тысяч расійскіх рублёў.

Супрацоўнік дэпартамента паліцыі бяспекі МУС Эстоніі Эстон Кохвер быў затрыманы 5 верасня ў Пскоўскай вобласці пры правядзенні агентурнай аперацыі.

Раней арышт Кохверу працягнулі да 7 верасня. На думку расійскага боку, Кохвер выконваў разведвальнае заданне.

Кохвер у судзе.

Кохвер у судзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0